Mega OS — гэта сучасная аперацыйная сістэма, створаная для простага і магутнага ўзаемадзеяння з вашым камп'ютарам. Уключае функцыі для павышэння прадукцыйнасці, бяспекі і зручнасці.
Спампуйце і ўсталюйце Ventoy. (Даступна для Windows, MacOS, Linux, Mega OS)
Выберыце беларускую мову праз меню "Language". Падключыце USB-назапашвальнік і націсніце "Абнавіць".
Націсніце "Усталяваць", пацвердзіце 2 разы. Пасля з'явіцца паведамленне пра паспяховую ўсталёўку.
Вылучыце архіў Mega OS на назапашвальніку Ventoy. Гэта важна для ўсталёўкі.
Падключыце Ventoy-USB, перазапусціце ПК і ўвядзіце BIOS (клавішы F2, Del і інш.). Выберыце USB-прылада як загрузачнае.
Націсніце L і абярыце "Беларуская", калі трэба.
Выберыце вобраз Mega OS ISO і націсніце «Загрузіцца ў звычайным рэжыме».
Выберыце першы пункт у меню ўстаноўкі.
Дачакайцеся загрузкі і абярыце "Беларуская" мова, націсніце "Працягнуць".
Рэкамендуецца мінімальная ўстаноўка для слабых ПК, але звычайная таксама падыдзе.
Выберыце ўстаноўку як асноўную АС (другі пункт).
Пацвердзіце змены на дыску.
Усталюйце гадзінны пояс (напрыклад, Масква).
Увядзіце імя і пароль карыстальніка (лацінкай).
Дачакайцеся заканчэння ўстаноўкі. Можна націснуць стрэлку для падрабязнасцяў.
Націсніце "Перазагрузіць". Пры запыце выняць USB і націснуць Enter.
Гатова! Mega OS паспяхова ўсталявана. Сардэчна запрашаем!